Макей: "Усходняе партнёрства" павінна змякчыць рэгіянальную напружанасць

22/06/2018 - 08:41

"Усходняе партнёрства" павінна быць карысным для змякчэння рэгіянальнай напружанасці. Такое меркаванне выказаў кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей на дзясятай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін — удзельніц "Усходняга партнёрства", перадае БЕЛТА.

Гэтыя сустрэчы, па словах Макея, вельмі каштоўныя для разгляду важных рэгіянальных пытанняў, вывучэння пазіцый адзін аднаго па актуальных пытаннях і лепшага планавання напрамкаў дзейнасці.

Макей падкрэсліў, што сустрэча ў Мінску — першая пасля саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі. На тым саміце быў ухвалены "вельмі карысны і вельмі амбіцыйны набор мэтаў да 2020 года".

Беларусь, па словах кіраўніка МЗС, задаволеная Дэкларацыяй саміту як агульнай асновай для індывідуальных інтарэсаў усіх дзяржаў - партнёраў і ЕС. Сустрэча ў Мінску, як лічыць Макей, дапаможа абмеркаваць, як ідзе яе рэалізацыя напярэдадні сустрэчы ў Люксембургу. 

На думку беларускага дыпламата, "Усходняе партнёрства" будзе карысным з пункту гледжання будаўніцтва мастоў, пры спробе ачысціць раздзяляльныя лініі і змякчыць рэгіянальную напружанасць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі