Макей: у Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

14/10/2022 - 05:18
Уладзімір Макей / Еўрарадыё

У Беларусі ўведзены рэжым контртэррарыстычнай аперацыі. Пра гэта ў інтэрв’ю расійскаму выданню “Известия” распавёў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

"Кіраўнік нашай краіны правёў шэраг нарад з сілавымі структурамі, уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Сапраўды, была інфармацыя пра тое, што з боку асобных сумежных дзяржаў плануюцца правакацыі, звязаныя ледзь не з захопам асобных участкаў тэрыторыі Беларусі", — прыводзіць выданне словы Макея.

Афіцыйна пра ўвядзенне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі не абвяшчалася.

Гэты рэжым дае сілавікам вялізныя правы, якія можна скарыстаць для рэпрэсій. Напрыклад, падчас КТА можна абмяжоўваць перамяшчэнні людзей і транспарту (у тым ліку і дыпламатычнага) у яе зоне і выезд з яе. Таксама сілавікі змогуць неабмежавана затрымліваць і даглядаць людзей, карыстацца іх сродкамі сувязі і транспартам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі