Макей сустрэнецца з кіраўніком МЗС Польшы — СМІ

08/09/2021 - 16:08

Польша і Беларусь вядуць вялікія кулуарныя перамовы, у выніку якіх Варшава спадзяецца вызваліць Анжаліку Борыс і Андрэя Пачобута — астатніх польскіх актывістаў, якія застаюцца ў беларускай турме, паведамляе партал Onet.pl.

Раней вынікам перамоваў стала вызваленне трох актывістак Саюза палякаў Беларусі. Гэта адбылося пасля таго, як яны сустрэліся з польскім консулам і падпісалі прашэнне аб памілаванні. Борыс і Пачобут падпісваць паперу адмовіліся, а беларускія ўлады адмовіліся іх вызваляць проста так.

Цяпер перамовы быццам бы працягваюцца.

Крыніцы партала анансуюць сустрэчу кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы Уладзіміра Макея і Збігнева Раў. Яна можа адбыцца на генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку напрыканцы верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі