Макей — пра візіт Болтана ў Беларусь: ніякіх канспіралагічных змоў

29/08/2019 - 19:39

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана. Ён адзначыў, што ніякіх канспіралагічных змоў шукаць не варта.

"Ніхто нікога не заклікаў далучыцца да чаго-небудзь ці адысці ад каго-небудзь ці чагосьці, цытуе словы Макея БЕЛТА. — Былі шчырыя дыскусіі адносна сітуацыі ў нашым рэгіёне, сітуацыі ў свеце, дыскусіі па пытаннях бяспекі, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, па развіцці двухбаковых дачыненняў паміж Беларуссю і ЗША".

Між іншым гаворка ішла пра ўрэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны. Лукашэнка выказаў сваю пазіцыю. Ён падкрэсліў, што наша краіна гатовая зрабіць усё, каб урэгуляванне праходзіла як мага хутчэй.

"Візіт быў вельмі карысным, — кажа міністр замежных спраў. — Мы дамовіліся, што трэба працягваць дыялог і не сыходзіць ад вострых тэм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі