Магутны землятрус ў Інданэзіі, паведамляецца аб шматлікіх ахвярах

22/11/2022 - 05:55
Наступствы стыхіі / reuters.com

Магутны землятрус (яго магнітуда — 5,6) адбыўся на востраве Ява ў Інданэзіі. Reuters паведамляе аб шматлікіх ахвярах — 162 чалавекі загінулі, пацярпелі больш за 300. Ратавальнікі шукаюць у руінах разбураных падчас серыі падземных штуршкоў дамоў тых, хто выжыў. Як піша "Бі-Бі-Сі", пацверджана гібель 62 чалавек, сотні пацярпелі. Многім першую меддапамогу аказваюць проста на вуліцы. 

Пазней афіцыйна заявілі пра 268 ахвяр.

reuters.com
reuters.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі