Магутны выбух у Бейруце параўналі з бамбардзіроўкай Хірасімы і Нагасакі

04/08/2020 - 20:54

Магутны выбух 4 жніўня ў Бейруце параўналі з бамбардзіроўкай Хірасімы і Нагасакі ў 1945-м. "За ўсё жыццё я не бачыў разбурэнняў такіх маштабаў. Гэта нацыянальная катастрофа", — кажа губернатар горада Марван Абуд. Выбух адбыўся на складзе піратэхнікі. Загінулі больш за 70 чалавек, каля 4 тысяч пацярпелі. Выбуховая хваля знішчыла ці пашкодзіла будынкі ў раёне 10 км, яна нават дасягнула Кіпра, да якога ад Лівана 240 км, паведамляе meduza.io.

Прычына выбуху дагэтуль невядомая.

Гэты і наступныя здымкі — Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі