Магнітныя буры накрыюць Зямлю ў найбліжэйшыя дні

05/05/2024 - 15:17

Магнітныя буры атакуюць / zn.ua

4 і 5 мая на Сонцы не спакойна. З пачатку дня адбылося 5 успышак сярэдніх "М" і моцных "Х", паведамляюць сіноптыкі. Гэта можа выклікаць магнітныя буры.

Мадэлі NASA і NOAA сыходзяцца ў тым, што асноўная частка іянізаванага сонечнага рэчыва праляціць паўночней нашай планеты. А яго паўднёвы фланг закране Зямлю позна вечарам 5 мая. Пасля гэтага магчымыя умерана моцныя геамагнітныя буры класа G2.

Магнітныя буры верагодныя ўвечар 5-га, а таксама 6 і 7 мая.

Дарэчы, дастаткова магутныя магнітныя буры былі нядаўна — 25 і 26 красавіка. Перад гэтым вучоныя зарэгістравалі рэдкае вывяржэнне на Сонцы. Выбух адбыўся на звернутай да Зямлі частцы сонечнай паверхні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі