Магілёўская кватэра загарэлася ад самагоннага апарата

10/07/2024 - 07:46

Пажар у магілёўскай кватэры / МНС

9 ліпеня ў 15:14 магілёўскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у кватэры па вуліцы Каштанавай.

Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі МНС пабачылі дым з акна на трэцім паверсе. У кватэры быў 19-гадовы сын гаспадыні.

Ён расказаў, што бацька пайшоў на працу, пакінуўшы уключаным самагонны апарат на газавай пліце. Хлопец адчуў пах дыму з кухні і, зазірнуўшы, пабачыў, што апарат загарэўся. Юнак спрабаваў патушыць яго вадой, але безвынікова. З агнём справіліся толькі ратавальнікі, якіх выклікала суседка.

Агонь пашкодзіў столь, закапціў сцены і маёмасць на кухні. Эвакуяваць жыхароў дома не давялося. 

Пажар у магілёўскай кватэры / МНС
Пажар у магілёўскай кватэры / МНС
Пажар у магілёўскай кватэры / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі