Магілёўскага журналіста адправілі на "суткі" за падпіскі і падабайкі

10/07/2023 - 09:07
Дзмітрый Ляпейка / mogilev.media

У Магілёве на 15 сутак арыштавалі мясцовага журналіста і актывіста Дзмітрыя Ляпейку, піша mogilev.media.

Паведамляецца, што затрыманне адбылося яшчэ перад выходнымі. Прычынай зняволення, наколькі вядома, сталі "падпіскі і лайкі". Гэта азначае, што хутчэй за ўсё, журналіста абвінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкай" інфармацыі ў сацсетках.

Да лета 2020 года Ляпейка супрацоўнічаў з выданнем “Магілёўскія ведамасці”, потым стаў фрылансерам. Ён актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, быў мадэратарам шматлікіх сустрэч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі