Магілёўскага дрыфцера на "залатым" BMW дагэтуль не знайшлі

12/07/2017 - 13:54

Магілёўская Дзяржаўтаінспекцыя пакуль не здолела знайсці нахабнага дрыфцера на "залатым" BMW, які "круціла пятакі" побач з будынкам драмтэатра ў самым цэнтры горада.

"Не знайшлі. Шукаем", — лаканічна пракаментавалі нам у аператыўна-дзяжурнай службе ДАІ Магілёўскага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 9 ліпеня на вуліцы Першамайскай. Мінакі здымалі нахабнага дрыфцера на смартфоны. На адным з відэа добра бачны нумарны знак аўтамабіля — ён належыць да 50 рэгіёна Расіі, гэта Маскоўская вобласць.

У інстаграме, у якім мы знайшлі гэтае відэа, ёсць яшчэ некалькі ролікаў, на якіх "залаты" BMW дрыфтуе ў Магілёве. Напрыклад, такое:

Дрыфт 9 ліпеня трапіў на відэарэгістратар аднаго з кіроўцаў, які ехаў насустрач. Адразу пасля здарэння ён выклікаў ДАІ.

Відэа: Алекс Руб

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі