Магіляўчанку траўмавала ледзяшамі, якія зваліліся з даху

19/12/2023 - 11:30

У Магілёве жанчыну траўмавала ледзяшамі з даху / прэс-служба МНС

Жыхарка Магілёва атрымала траўмы, калі з даху дома зваліўся снег з ледзяшамі, паведамляе прэс-служба МНС.

19 снежня прыкладна апоўдні магілёўскіх ратавальнікаў выклікалі на вуліцу Грышына. Высветлілася, што там адбываліся работы па ачыстцы даху. 53-гадовая жанчына выйшла паглядзець на работы. У гэты час з даху пяціпавярховага жылога дома сышла назапашаная снежная маса з ледзяшамі. Жанчына трапіла пад яе.

Магіляўчанку з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў лякарню.

Як распавядала Еўрарадыё, у Віцебску снег з лёдам пры падзенні з даху забіў жанчыну, а ў Гомелі ледзяная глыба параніла маладую дзяўчыну.

У Магілёве жанчыну траўмавала ледзяшамі з даху / прэс-служба МНС
У Магілёве жанчыну траўмавала ледзяшамі з даху / прэс-служба МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі