Па "справе БелТА" затрыманая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

09/08/2018 - 09:49

Галоўная рэдактарка інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына зранку 9 жніўня не з'явілася на працу, яе тэлефон адключаны, паведамляюць у агенцтве.

Журналістку затрымалі супрацоўнікі Следчага камітэта ў рамках гучнай "справы БелТА", пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.  Па гэтай справе ў Мінску два дні ішлі ператрусы ў рэдакцыях і затрыманні журналістаў. 

7 жніўня была затрыманая міжнародная аглядальніца БелаПАН Таццяна Каравянкова. У той жа дзень сілавікі затрымалі чатырох супрацоўніцаў партала tut.by: Марыну Золатаву, Галіну Уласік, Ганну Калтыгіну і Ганну Ермачонак. 8 жніўня Слечы камітэт затрымаў Паўлюка Быкоўскага і Аляксея Жукава

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі