Мадрыд даў уладам Каталоніі тэрмін да раніцы 16 кастрычніка

12/10/2017 - 07:06

Улады Іспаніі далі Каталоніі тэрмін да раніцы 16 кастрычніка. Да таго часу каталонскія ўлады павінны патлумачыць, ці аб’явіла аўтаномія незалежнасць, ці не, інфармуе “Бі-Бі-Сі”. Як вядома, увечары 10 кастрычніка была падпісаная дэкларацыя незалежнасці Каталоніі, але было заяўлена, што яна яшчэ не набыла сілу, паколькі ёсць спадзяванні на ўрэгуляванне сітуацыі з Мадрыдам. Улады Іспаніі катэгарычна не прымаюць спробы Каталоніі стаць незалежнай: не прызнаюць рэферэндум 1 кастрычніка, пагражаюць увесці прамое кіраванне аўтаноміяй.

“Спадар Пучдэмон [кіраўнік ураду Каталоніі] павінен патлумачыць іспанцам, ці абвесціў ён незалежнасць… Гэта пытанне, на якое проста даць адказ. Калі адказ будзе сцвярджальным ці калі адказу ад Пучдэмона не будзе, [іспанскі урад] запатрабуе, каб ён адмяніў гэтую дэкларацыю аб незалежнасці. На першае [пытанне] ён павінен адказаць у наступны панядзелак да 10-й гадзіны раніцы. На другое ў яго ёсць тэрмін да чацвярга 10.00 раніцы”, — заявіў прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі