Маці з 10-гадовым сынам загінулі ў аварыі пад Рэчыцай

02/03/2026 - 12:51

Аварыя пад Рэчыцай  / МУС Беларусі

У страшнай аварыі пад Рэчыцай загінулі маці і дзіця. Аўтамабіль "Рэно Лагуна" выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з фурай DAF.

ДТЗ адбылося 2 сакавіка каля 8-й гадзіны раніцы. 36-гадовая жыхарка Светлагорска, імаверна, не справілася з кіраваннем. Ад сутыкнення з грузавіком легкавік разарвала надвое.

Жанчына і яе 10-гадовы сын памерлі на месцы здарэння. 57-гадовая пасажырка Renault выжыла, яе шпіталізавалі ў лякарню ў Рэчыцы ў цяжкім стане.

Аварыя пад Рэчыцай / МУС Беларусі
Аварыя пад Рэчыцай / МУС Беларусі
Аварыя пад Рэчыцай / МУС Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі