Маці 8 месяцаў шукала сына. Сёння яна даведалася, што ён загінуў

28/07/2022 - 17:26
Мінск, фота ілюстрацыйнае / pixabay

Мінчук Кірыл Кошкін, якога маці шукала 8 месяцаў, загінуў, паведамілі ў пошукава-выратавальным атрадзе "Ангел".

Кірыл меў разлад аўтычнага спектру. Ён скончыў Універсітэт культуры і мастацтваў, некалькі гадоў адпрацаваў у Нацыянальнай бібліятэцы, а потым уладкаваўся ў IT-кампанію. У гутарцы з АіФ яго мама расказвала, што ў той дзень, калі сын прапаў, "усё было як звычайна".

Ён пайшоў з дома на працу 30 лістапада і больш не вярнуўся. З тых часоў яго маці, Наталля Каравульшчыкава, спрабавала яго адшукаць. Незнаёмыя людзі спрабавалі дапамагчы Наталлі: рэпосцілі абвесткі аб знікненні Кірыла, расклейвалі аб'явы. Кадр, на якім камера засняла яго ў раёне станцыі метро Магілёўская, абляцеў сацсеткі.

 

Восем месяцаў Наталля спрабавала знайсці сына

Навіну аб смерці сына Наталля атрымала на ўласны дзень нараджэння.

“Цяпер гэта самы чорны дзень у маім жыцці. Дзякуй усім за дапамогу. Кірушкі з намі больш няма",напісала Наталля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі