Мабільны аператар А1
Эканамічны суд Мінска аштрафаваў кампанію А1 на 109,7 млн рублёў. Яшчэ 2250 рублёў штрафу павінна выплаціць службовая асоба кампаніі.
Мабільнага аператара абвінавацілі ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання. Раней кампанія закрыла два архіўныя тарыфныя планы ("Без ліміту" і "Без ліміту 2.0") і перавяла карыстальнікаў на новы, больш дарагі "Драйв анлім".
Гэтае рашэнне актыўна абмяркоўвалі ў сацсетках, на што і звярнулі ўвагу чыноўнікі МАРГ. У чэрвені 2026-га ў міністэрства адбылася сустрэча з прадстаўнікамі аператара. Па выніках сустрэчы кампанія вярнула абанентаў на ранейшыя безлімітныя тарыфныя планы.
Паведамляецца, што А1 не згодная з рашэннем суда і будзе аспрэчваць прысуд у больш высокай судовай інстанцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут