Людзі не могуць эвакуявацца ў Кіеў з-за падарванай каляіны

05/03/2022 - 10:39
Ірпень / Радыё Свабода

Чыгуначную каляіну ў Ірпені падарвалі. Гэта стварыла новыя праблемы людзям, якія чакалі эвакуацыю ад мясцовага чыгуначнага вакзала.

Учора стала вядома, што на чыгуначны вакзал пададуць пяць эвакуацыйных вагонаў. Мясцовыя ўлады эвакуююць з горада на Кіеўскі вакзал дзяцей, жанчын і пажылых людзей.

Пасля падрыву каляіны кіраўнік горада Аляксандр Маркушын папрасіў людзей перайсці да Новаірпінскай трасы. Адтуль іх давязуць аўтобусамі да Кіева.

Ірпень знаходзіцца недалёка ад аэрадрома Гастомель, за які з першага дня вайны ідуць баі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі