Людзей з мінскай крамы эвакуявалі праз нічыйны пакет

23/07/2018 - 10:06

З мінскай крамы бытавой хіміі, парфумы і касметыкі эвакуявалі наведнікаў. Прычынай стаў нічыйны пакет у камеры захоўвання, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.

На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-тэхнічная група. Выяыілася, што ў пакеце быў дрот ад зарадкі для мабільніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі