Лысы мужчына ў міні-спадніцы і ў ботах на абцасах гуляў па Брэсце (відэа)

28/10/2018 - 08:27

Лысы мужчына ў міні-спадніцы і ў ботах на высокіх абцасах гуляў па Брэсце. Гэтую падзею абмяркоўваюць у суполцы Вконтакте “Небяспечны Брэст”.

У каментарах да фотаздымка, змешчанага адным з карыстальнікаў, выявілася, што мужчына гуляў па горадзе, пакуль нехта з мясцовых жыхароў не паведаміў у міліцыю пра гэтую асобу экстравагантнага выгляду. Праваахоўнікі забралі яго ў аддзяленне. Высветлілася таксама, што мужчына быў нецвярозы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі