Лявон Вольскі паабяцаў на Дзень Волі вялікі электрычны канцэрт анлайн

16/03/2020 - 07:43

Лявон Вольскі паабяцаў на Дзень Волі вялікі электрычны канцэрт анлайн, на сваім канале ў YouTube. "Праспяваем найлепшыя песні, павіншуем адно аднаго, паразмаўляем з вамі — сусветнае сеціва гэтае дазваляе", піша музыка ў Facebook.

Вольскі хацеў зладзіць на ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларусі "паўнавартасны электрычны канцэрт з бясплатным уваходам", але з-за сітуацыі з каранавірусам вырашыў ад гэтай ідэі адмовіцца. Тым не менш, "угодкі БНР адкласці немагчыма" і ён знайшоў выхад.

"І падорым той самы сюрпрыз, які рыхтаваўся, — піша Лявон Вольскі. — Да ўсяго, у такога фармату ёсць свае неацэнныя плюсы — наведаць канцэрт можна будзе з любой кропкі свету".

Канцэрт пачнецца 25 сакавіка а 20-й гадзіне.

Раней Вольскі адмяніў свой акустычны канцэрт на Дзень святога Патрыка, які мусіў прайсці 17 сакавіка ў адным з мінскіх бараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі