Лукашэнка падпісаў указ пра адрасныя субсідыі на будаўніцтва жылля

04/07/2017 - 19:05

Адрасная субсідаванне ў жыллёвым будаўніцтве ўводзіцца ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам № 240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзянаў пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў", які 4 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка

"У дадатак да дзеючай сістэмы ільготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва ўводзіцца новы від дзяржаўнай падтрымкі грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, — дзяржаўныя адрасныя субсідыі", — тлумачаць сэнс новага ўказа ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Дзяржаўныя субсідыі будуць пакрываць частку працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманм у любым камерцыйным банку. Шматдзетным і маладым сем'ям, а таксама дзецям-сіротам субсідыя дазволіць пагасіць і частку асноўнай пазыкі. 

Атрымаць субсідыю змогуць грамадзяне, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 6 студзеня 2012 года №13. Дадаткова новым указам прадугледжана, што субсідыю можа атрымаць ветэран баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. 

Дзяржаўная падтрымка ў выглядзе ільготных крэдытаў і ў выглядзе субсідый будзе дзейнічаць паралельна, але скарыстацца можна будзе ці тым, ці іншым. 

Сума дзяржаўнай падтрымкі будзе залежыць ад колькасці членаў сям'і, нормаў і памераў жылога памяшкання і гранічнага нарматыву кошту будаўніцтва. Умовамі прадастаўлення такой падтрымкі будуць чарговасць атрымання і аднясенне грамадзянаў да катэгорыі малазабяспечаных.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі