Лукашэнку паведамілі, што расійскі артыст можа падняць беларускі сцяг

09/09/2016 - 16:45

Расійскі прадусар Максім Фадзееў прапанаваў Аляксандру Лукашэнку падрыхтаваць артыста для "Еўрабачання", інфармуе сайт life.ru. У лісце ад 9 верасня, які Фадзееў даслаў кіраўніку Беларусі, ён напісаў, што моцна ўражаны ўчынкам беларускай паралімпійскай зборнай на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра (чыноўнік Андрэй Фомачкін пранёс расійскі сцяг, за што быў пазбаўлены акрэдытацыі).

"У сваю чаргу, мне б вельмі хацелася зрабіць штосьці заўважнае і для Вашай краіны таксама, — піша Максім Фадзееў. — Выказваю сваё жаданне абсалютна бязвыплатна падрыхтаваць ад Вашай краіны расійскага артыста на конкурс эстраднай песні "Еўрабачанне" ў 2017 годзе, які таксама падыме сцяг Рэспублікі Беларусь над сваёй галавой".

"Еўрабачанне" ў наступным годзе пройдзе ў Кіеве.

Фота: life.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі