Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Дрожжу

05/05/2022 - 18:59

Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу "ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе". 

Напрыканцы красавіка СМІ паведамлялі пра затрыманне міністра.

9 сакавіка 2022-га Лукашэнка слухаў даклад пра парадак у лясах. Ён папярэдзіў прысутных, у тым ліку і міністра лясной гаспадаркі, што за прыпіскі іх чакае турма.

Дрожжа стаў міністрам у красавіку 2018 года. Прызначаючы яго, Лукашэнка патрабаваў навесці парадак, "каб за хабар леснікі і ляснічыя не сплаўлялі лес і каб гэты лес за грошы, капейкі, за цэнты не трапляў на Захад", нагадвае БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі