Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі існуе “міжрэгіянальнае расслаенне”

02/03/2018 - 08:03

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі існуе “міжрэгіянальнае расслаенне” і яно становіцца “ўстойлівым працэсам”. І гэтую праблему нельга ігнараваць, адзначыў кіраўнік дзяржавы. У пятніцу Лукашэнка выслухае справаздачу ўраду аб выніках працы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту. У Доме ўраду прысутнічаюць прэм’ер, міністры, кіраўніцтва Нацбанка, аблвыканкамаў, раённых і гарвыканкамаў, буйных прадпрыемстваў і банкаў.

“Калі мы расцем больш марудна, чым іншыя, значыць, мы адстаем, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Адстаем ад свету ў развіцці, тэхналогіях і, вядома, узроўні жыцця людзей”.

Лукашэнка нагадаў, што за сем гадоў сусветны ВУП вырас на 25%, а рост ВУП Беларусі “не дацягнуў нават да 6%”. Ён лічыць, што тлумачэнні беларускага ўраду — гэта адгаворкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі