Лукашэнка заявіў, што не трэба "душыць" прадпрымальнікаў, якія кормяць краіну

11/02/2016 - 12:14

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праваахоўнікі не павінны перашкаджаць эфектыўнай працы прадпрыемстваў і паляпшэнню інвестыцыйнага клімату. Пра гэта ён заявіў у чацвер на пашыраным паседжанні калегіі Следчага камітэта.

"Празмернай стараннасцю мы тут не толькі не дапаможам — можам зрабіць горш, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Галоўнае — гэта эканоміка. Мы не павінны дзеля нейкіх паказчыкаў і нават гучных справаў "дадушыць" прадпрымальніка, маю на ўвазе і дзяржаўнай, і прыватнай формы ўласнасці, якія кормяць краіну".

Нагадаем, днямі Аляксандр Лукашэнка вельмі жорстка выказаўся пра ІП. Ён запатрабаваў, каб ужо сёлета ў роўных умовах працавалі ўсе гандлёвыя структуры — дзяржаўныя і прыватныя, замежныя і айчынныя. Таксама кіраўнік дзяржавы паведаміў, што сертыфікацыя тавараў — гэта толькі першы крок.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі