Лукашэнка заявіў, што не мае права ўвесці мараторый на смяротную кару

03/02/2017 - 11:38

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае права ні забараніць смяротнае пакаранне і нават увесці мараторый не яго. Кіраўнік дзяржавы спаслаўся на тое, што рашэнне пра смяротную кару было прынятае падчас усеагульнага галасавання на рэферэндуме.

Такая заява прагучала 3 лютага на яго сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ і грамадскасці, якая называецца "Вялікая размова з прэзідэнтам". Пытанне пра смяротную кару задала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Па словах Лукашэнкі, Расія пагарачылася, калі ў 1990-х увяла мараторый на смяротную кару.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі