Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая працаваць з Stadler Rail Group

01/08/2016 - 14:47

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая працаваць з Stadler Rail Group. У панядзелак кіраўнік дзяржавы сустрэўся з гендырэктарам і ўладальнікам кампаніі Петэрам Шпулерам.

Лукашэнка: "Вы салідна пачалі працаваць у Беларусі. Вы ў нас стварылі амаль 500 вельмі высокапрадукцыйных працоўных месцаў, вы займаецеся інавацыямі — гэта, як модна сёння казаць, у трэндзе. Гэта нашы задачы, якія мы будзем вырашаць у наступную пяцігодку. І ў гэтым плане вы павінны быць упэўненыя, што мы гатовыя працаваць з вамі і рэалізоўваць усе вашы прапановы".

На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён азнаёмлены з прапановамі Петэра Шпулера наконт пашырэння вытворчасці ў нашай краіне. Кіраўнік кампаніі паведаміў, што завод "Штадлер Мінск" выканае замову дзяржаўных чыгунак Нарвегіі. Была абмеркаваная магчымасць вытворчасці цягнікоў для трэцяй лініі мінскага метрапалітэна, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі