Аляксандр Вучыч
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падаў у адстаўку — каб падацца ў прэм’еры. Два тыдні таму ён падпісаў указ аб роспуску парламента і паабяцаў Сербскай прагрэсіўнай партыі, якую сам жа ўзначальвае, выйграць выбары.
Вучыч трымаецца ва ўладзе 12 гадоў. Апошнім часам сербы актыўна патрабавалі яго адстаўкі. Мітынгі дасягалі маштабаў, параўнальных з пратэстамі супраць Мілошавіча.
Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт Сербіі — прадстаўнічая пасада, аднак Вучыч засяродзіў у сваіх руках кантроль над прыняццем рашэнняў. Пасада прэм'ер-міністра дасць яму яшчэ больш улады, чым пасада прэзідэнта.
Выбары ў парламент Сербіі пройдуць 25 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут