Лукашэнка заявіў, быццам з Украіны па Беларусі запусцілі ракету "Кропка У"

15/03/2022 - 12:06

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з Украіны па тэрыторыі Беларусі была спроба ўдару ракетай "Кропка У". Гэта адбылося нібыта два дні таму.

"Сведчаннем таму з'яўляецца літаральна два дні таму ўначы пуск чарговы на тэрыторыю нашай Беларусі — удар па нашай тэрыторыі — ракетай "Кропка У", якую мы паспяхова з расіянамі перахапілі і знішчылі над Прыпяццю. Дзесьці там каля рэчкі валяецца. Каму цікава, хто бліжэй — схадзіце, паглядзіце", — цытуе яго словы БЕЛТА. 

Ніякіх доказаў сваім словам Лукашэнка не прывёў. Раней ён гэтак жа галаслоўна заяўляў, быццам Украіна планавала напасці на тэрыторыю Беларусі.

Між тым, ёсць вялікая колькасць фота і відэа, якія сведчаць пра пускі ракет з тэрыторыі Беларусі ў напрамку Украіны. Аднак Лукашэнка па-ранейшаму паўтарае, што Беларусь у вайне не ўдзельнічае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі