Лукашэнка заяўляе, што Прыгожына ў Беларусі няма

06/07/2023 - 09:14
Яўген Прыгожын / riafan.ru

На тэрыторыі Беларусі Яўгена Прыгожына, заснавальніка ПВК "Вагнер", няма. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 6 ліпеня паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

"Што датычыць Яўгена Прыгожына, ён знаходзіцца ў Піцеры. Дзе ён сёння зранку?.. Можа, зранку ў Маскву паехаў", — цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба

Пра вагнераўцаў ён заявіў, што гэта расійская кампанія і на сёння байцы знаходзяцца ў сваіх лагерах: "У пастаянных лагерах, дзе яны знаходзіліся пасля вываду з фронту на аднаўленне".

Такім чынам Лукашэнка пацвердзіў ранейшыя звесткі, што ў Беларусь вагнераўцы пакуль што не прыбылі.

Разам з тым, ён паведаміў, што не бачыць рызыкі ад прысутнасці ПВК "Вагнер" у Беларусі: "Мяне абсалютна не турбуе, што ў нас будзе размешчаная нейкая колькасць байцоў. Калі іх трэба будзе задзейнічаць, мы іх задзейнічаем імгненна. Усе веды, якія яны назапасілі на фронце, мы разгледзім і будзем выкарыстоўваць для падрыхтоўкі".

Пасля бунту вагнераўцаў Крэмль абвясціў, што крымінальную справу супраць Прыгожына спыняюць пад умовай ягонага сыходу ў Беларусь. Таксама ахвочым вагнераўцам дазволілі перайсці ў нашу краіну. Мяркуецца, што для іх будуць вайсковы лагер пад Асіповічамі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі