Лукашэнка: завозіць у краіну заходнія вакцыны ад COVID-19 не мае сэнсу

26/10/2021 - 11:36
Лукашэнка лічыць, што расійская і кітайская вакцыны лепшыя за астатнія / vaktsineeri.ee​

Аляксандр Лукашэнка выказаўся меркаванне аб неабходнасці вакцынацыі ад каранавіруса, але заявіў, што не бачыць сэнсу завозіць заходнія вакцыны ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка лічыць, што прадстаўленыя ў Беларусі расійская і кітайская вакцыны ад COVID-19 зарэкамендавалі сябе значна лепш за заходнія аналагі, таму краіна і закупляе гэтыя прэпараты.

"Да таго ж у Беларусі ўжо вырабляюць па расійскіх тэхналогіях іх вакцыну, а ў будучыні з'явіцца ўласны прэпарат. Такім чынам, завозіць у краіну заходнія аналагі не мае сэнсу", — цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Каментуючы саму вакцынацыю насельніцтва ад каранавіруса, Лукашэнка яшчэ раз сваім жалезным патрабаваннем назваў "нікога не прымушаць" і адзначыў, што прышчэпка ратуе ад захворвання або дапамагае лягчэй перанесці інфекцыю, але змушаць грамадзян вакцынавацца — лішняе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі