Лукашэнка засмучаны выступленнем футбольнай зборнай Беларусі

17/11/2016 - 08:53

Аляксандр Лукашэнка засмучаны выступленнем нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі (як і зборнай Расіі). Пра гэта ён сказаў 17 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне журналіста з Мардовіі.

"Не хачу груба гаварыць, але яны заслугоўваюць... не хачу казаць, вы ведаеце чаго... Пакуль радавацца, няма чаму", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што гуляе ў хакей "па няшчасцю", бо ён "футбаліст" і добра ведае футбол. Але пасля траўмы калена яму давялося займацца хакеем. "Ён для мяне больш падыходзіць", — сказаў Лукашэнка.

Як вядома, футбольная зборная Беларусі пасля чатырох тураў адбору на чэмпіянат свету 2018 года мае толькі 2 ачкі і займае ў групе А перадапошняе месца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі