Лукашэнка загадаў будаваць жыллё для дзяржаўных журналістаў

23/11/2018 - 16:46

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб паляпшэнні жыллёвых умоў работнікаў сродкаў масавай інфармацыі", інфармуе tut.by.

Гаворка ідзе пра сталічных супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Згодна з дакументам, Мінгарвыканкам у 2019-2025 гадах павінен забяспечыць штогадовае накіраванне супрацоўнікаў "рэспубліканскіх СМІ", якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў, на заключэнне дамоў па долевым будаўніцтве ў жылых дамах, якія будуюцца з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка. Такім чынам, яны атрымаюць ільготнае жыллё. 

Спісы будуць складаць кіраўнікі СМІ па ўзгадненнні з Мінгарвыканкамам. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі