Лукашэнка з сынамі не затрымаўся ў Маскве, вярнуўся ў Мінск

24/06/2020 - 14:27

Аляксандр Лукашэнка з сынамі не затрымаўся ў Маскве, хутка развітаўся і паляцеў у Мінск, паведамляе ТАСС. 24 чэрвеня яны прысутнічалі ў расійскай сталіцы на вайсковым парадзе ў гонар Дня Перамогі, перанесенага з-за каранавіруса з 9 траўня. Прысутнасць беларускага кіраўніка на парадзе запомнілася яго фразай "У сталіцу радзімы прыехалі!", а таксама выпадкам, калі Уладзімір Пуцін не падаў руку Мікалаю Лукашэнку.

У Маскву Лукашэнкі прыляцелі ўвечары 23 чэрвеня. Падчас параду ў першым шэрагу сядзелі Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі, Віктар і Дзмітрый былі ў другім шэрагу.

Reuters
Reuters
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі