Лукашэнка з Парашэнкам 26 красавіка сустрэнуцца на Чарнобыльскай АЭС

26/04/2017 - 08:34

26 красавіка кіраўнікі Беларусі і Украіны наведаюць Чарнобыльскую атамную станцыю і размешчаныя побач з ёй аб'екты, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Кіраўнікі краінаў азнаёмяцца з работамі па падтрыманні радыяцыйнай бяспекі і будаўніцтвам новага бяспечнага ахоўнага збудавання. Таксама ім распавядуць пра захоўванне адпрацаванага ядзернага паліва. Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка ўшануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС, якая адбылася ў 1986 годзе.

Акрамя таго, сёння Лукашэнка з Парашэнкам правядуць перамовы на тэрыторыі Беларусі. Мяркуецца, што асноўнай тэмай размовы будзе двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама пытанні палітычнага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць далейшыя намаганні па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі