Лукашэнка: "Яшчэ ўчора інтэрнэт рэчаў быў нечым абстрактным"

19/03/2019 - 09:49

19 сакавіка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі абмеркавалі стан і далейшае развіццё рынку тэлекамунікацый у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы назваў гэтую сферу адным з найбольш перспектыўных сектараў айчыннай эканомікі. Ён адзначыў, што гэта высокатэхналагічная частка эканомікі, якая не патрабуе танных нафты, газу, таму "яе поспехі замацоўваюць нашу эканамічную незалежнасць".

Лукашэнка заявіў, што наша краіна ўваходзіць у лік краін з высокім узроўнем развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і адпаведнай інфраструктуры. "Мы з'яўляемся лідарам на прасторы СНД, не саступаючы такім еўрапейскім краінам, як Італія, Партугалія, Чэхія", цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў хуткасць змены тэхналогій на рынку тэлекамунікацый — абсталяванне састаравае ў 3-4 разы хутчэй, чым яно зношваецца фізічна.

"Калі ўчора інтэрнэт рэчаў быў чымсьці абстрактным, то сёння абмен дадзенымі ў аўтаматычным рэжыме, без удзелу чалавека паміж рознымі сістэмамі ў ЖКГ, прамысловасці, транспарце, лагістыцы стаў абсалютнай рэальнасцю, — гаварыў Лукашэнка. — Больш за тое, тэлекамунікацыі проста неаддзельныя ад лічбавай трансфармацыі эканомікі".

Беларускага кіраўніка хвалюе, ці прымаюцца меры для таго, каб наша краіна не толькі захавала свае пазіцыі ў сусветных рэйтынгах, але і палепшыла іх. На нарадзе абмяркоўвалася пытанне інвестыцый у гэтую сферу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі