Лукашэнка вызваліў ад пасады першага намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю

07/02/2019 - 18:02

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады першага намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю Івана Рамановіча. Зроблена гэта было "у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракту". Адпаведны ўказ быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 7 лютага, паведамляе БЕЛТА.

Рамановічу сёлета споўніцца 65 гадоў. Ён займаў пасаду першага намесніка старшыні КДК чатыры гады. А да таго працаваў у МУС (быў намеснікам начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю), у Савеце бяспекі (у якасці галоўнага спецыяліста аддзела эканамічнай бяспекі). На працу ў Камітэт дзяржаўнага кантролю перайшоў у 2008-м, ачольваў галоўнае ўпраўленне па Мінску.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі