Лукашэнка выдаткаваў са свайго выбарчага фонду 107 мільёнаў рублёў

01/10/2015 - 13:03

Цэнтрвыбаркам размясціў на сваім сайце чарговую справаздачу пра суму сродкаў, якія паступілі ў выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты. Тамсама абнародаваная і агульная сума выдаткаваных сродкаў. Зветскі падаюцца на 30 верасня.

Так, у фонд Сяргея Гайдукевіча паступіла прыкладна 42,5 млн рублёў. З іх кандыдат выдаткаваў каля 42,3 млн рублёў.

У фонд Таццяны Караткевіч паступіла каля 14,6 млн рублёў. Кандыдатка паспела патраціць каля 3,2 млн рублёў. У яе найменшы выбарчы фонд з усіх кандыдатаў.

Найбольшы фонд — у Аляксандра Лукашэнкі: больш за 1,4 млрд рублёў. Кандыдат і скарыстаў больш за іншых — каля 107 млн рублёў.

Мікалай Улаховіч пералічыў на выбарчы рахунак каля 30,3 млн рублёў. Як і Гайдукевіч, ён паспеў скарыстаць амаль усе грошы — больш за 29,9 млн рублёў.

Пералічэнне ахвяраванняў заканчваецца: ад фізічных асоб — 10 кастрычніка, ад юрыдычных асоб — 9 кастрычніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі