Лукашэнка: валодаем інфармацыяй, што вас угаворваюць далучыцца да ціску на РБ

10/12/2021 - 10:29

10 снежня падчас віртуальнага пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Захад спрабуе далучыць да санкцый супраць афіцыйнага Мінска шэраг краін постсавецкай прасторы (відаць, і Расію). "Мы валодаем інфармацыяй, што ўжо і ў вашы [краін Еўразійскага саюза] міністэрствы замежных спраў пайшлі візіцёры з заходніх краін і Злучаных Штатаў Амерыкі, угаворваючы вас падключыцца да ціску на Беларусь, — гаварыў ён. — Вы ведаеце, што супраць Беларусі ўжо пяты пакет санкцый, кажуць, што рыхтуюць і шосты, і сёмы, і невядома колькі будзе".

Лукашэнка заявіў, што санкцыі — "гэты эканамічны ціск для задушвання Беларусі, для змены, як яны прама ўжо гавораць, не толькі ўлады, але і дзяржаўнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь". І дадаў: "Вас будуць душыць, настройваючы супраць Беларусі, каб вы падключыліся да гэтых санкцый, супраць нашай краіны". Ён папрасіў гэтага не рабіць, нягледзячы на тое, што "ціск будзе ўзмацняцца", а "быць разам".

Выступ Аляксандра Лукашэнкі ўважліва слухаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. А пасля нарады патэлефанаваў яму ў Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі