Лукашэнка ўзнагародзіў прадстаўнікоў ААН ордэнам Скарыны

18/04/2016 - 19:53

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прадстаўнікоў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ордэнам Францыска Скарыны. Узнагароды атрымалі намеснік генсакратара ААН, адміністратара Праграмы развіцця Хелен Кларк і памочніка Генеральнага сакратара ААН, памочніка адміністратара ПРААН, дырэктара рэгіянальнага бюро па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу.

Прэс-служба кіраўніка дзяржавы паведамляе, што Кларк і Султанаглу атрымалі ордэн за значны асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААН па правядзенні комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця раёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі