Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне гендырэктараў "Нафтана" і Мазырскага НПЗ

14/03/2017 - 10:26

14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых кіраўнікоў шэрагу буйных прадпрыемстваў Беларусі. Генеральным дырэктарам Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода стаў Віталь Паўлаў (дагэтуль быў намеснікам старшыні "Белнафтахіма"), гендырэктарам "Нафтана" — Аляксандр Дзямідаў (займаў пасаду гендырэктара "Беларускай нафтавай кампаніі"), "Гомельтранснафты Дружба" — Алег Пачынок (раней працаваў намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама), інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ў самыя кароткія тэрміны скончыць на прадпрыемствах мадэрнізацыю, "каб там можна было перапрацоўваць нафту любой маркі і з розных краін".

Фота: АР

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі