Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб Мытным кодэксе ЕАЭС

31/12/2016 - 07:30

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб Мытным кодэксе ЕАЭС. Гэта прадугледжана ўказам ад 28 снежня №499 “Аб праекце міжнароднай дамовы”, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з дакументам, на правядзенне перамоваў па праекце дамовы ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт. Указ таксама прадугледжвае падпісанне дамовы “пры дасягненні дамоўленасці ў межах узгодненага праекта”.

Мытны кодэкс ЕАЭС 26 снежня падпісалі ўсе лідары інтэграцыйнага аб’яднання, апроч кіраўніка Беларусі. Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнты Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана. Гэта адбылося падчас самітаў ЕАЭС і АДКБ у Санкт-Пецярбургу, якія праігнараваў Лукашэнка.

Перад гэтым праект Мытнага кодэкса быў выстаўлены на грамадскае абмеркаванне Дзяржаўным мытным камітэтам і кожны зацікаўлены грамадзянін мог пакінуць свае заўвагі і каментары да гэтага дакумента.

Падпісаны Мытны кодэкс быў накіраваны афіцыйнаму Мінску, перамовы з якім працягваюцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі