Лукашэнка ў якасці эксперымента прызначыў генерала міліцыі Яўсеева памочнікам

28/09/2017 - 13:57

28 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў. Новым міністрам культуры стаў Юрый Бондар, новым міністрам інфармацыі — Аляксандр Карлюкевіч, новым рэктарам БДУ — Андрэй Кароль, былы рэктар Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама кіраўніком дзяржавы былі ўзгоднены прызначэнні яшчэ трох рэктараў ВНУ, у тым ліку Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (ім стаў Сяргей Харытончык).  

Памочнікам кіраўніка дзяржавы і інспектарам па Віцебскай вобласці стаў Аляксандр Субоцін, які дагэтуль быў намеснікам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. Памочнікам Лукашэнкі і інспектарам па Мінскай вобласці стаў генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў, які апошнім часам працаваў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Як інфармуе БЕЛТА, прызначэнне “чалавека ў пагонах” на такую пасаду адбылося ў некаторай ступені ў якасці эксперыменту. “Думаю, тут памылкі не будзе, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Паглядзім, як складзецца лёс генерала на гэтай грамадзянскай пасадзе, хаця цяжка сказаць, што яна грамадзянская: яна часам больш важная і яшчэ больш ваенная, чым у некаторых людзей з пагонамі”.

Фота: БЕЛТА
На архіўным здымку Ігар Яўсееў, кіраўнік упраўлення грамадскай бяспекі УУС Мінгарвыканкама, б'е нагой фотакарэспандэнта Уладзя Грыдзіна. Мінск, разгон Плошчы, 20 снежня 2010 года. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі