Лукашэнка: У бліжэйшыя гады людзі забудуць пра праблему росту коштаў

16/06/2017 - 18:34

У бліжэйшыя гады людзі забудуць пра праблему росту коштаў. Такую заяву падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Хойніцкім раёне зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнае, што “людзей пакуль гэта хвалюе”. “Але ўпэўнены, што калі нам удасца захаваць інфляцыю на гэтым узроўні, то гэты і наступны гады — і людзі забудуць аб гэтай праблеме”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы не выключае, што па выніках 2017 года ўзровень інфляцыі можа быць істотна ніжэйшы, чым планавалася. “Пажадана, каб мы выйшлі на інфляцыю 3-4% па году”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў: “Калі адсутнічае рост цэн — гэта добра і для людзей, і для вытворцаў. Вытворцы да гэтага прыстасоўваюцца, пачынаюць рэгуляваць сабекошт і выходзіць на нармальную рэнтабельнасць”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі