Лукашэнка: У Беларусі дастаткова працоўных месцаў для тых, хто жадае працаваць

22/07/2016 - 12:12

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы, што беларуская прамысловасць пераадолее вытворчы спад. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заяўляе на сустрэчы з працаўнікамі ААТ “Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання”.

“Рух ёсць. Думаю, што пасля сённяшняй гутаркі павялічым тэмпы руху наперад. Мы павінны пераадолець той спад, які адбыўся, на жаль, не па нашай віне”, — кажа Аляксандр Лукашэнка.

На гэтай сустрэчы лідар краіны сцвярджае, што ў Беларусі дастаткова працоўных месцаў для тых, хто жадае працаваць.

“Галоўны мой клопат, каб людзі былі занятыя, але з адной толькі умовай: калі яны хочуць працаваць. Для жадаючых працаваць я гатовы рабіць усё, каб яны знайшлі сваё працоўнае месца. І такіх працоўных месцаў і ўмоваў для стварэння працоўных месцаў сёння дастаткова”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі