Лукашэнка сёння едзе ў Гомельскую вобласць

11/04/2017 - 08:50

У аўторак, 11 красавіка, Аляксандр Лукашэнка едзе з рабочай паездкай у Гомельскую вобласць. Ён азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна, з тым, як ідзе мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Лукашэнка наведае “Рэчыцадрэў”, пазнаёміцца з яго вытворча-эканамічным станам, яму пакажуць сучасныя тэхналагічныя працэсы вытворчасці мэблі, ДСП, выставу прадукцыі. Таксама Лукашэнку праінфармуюць з ходам вясенне-палявых працаў, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі