Лукашэнка сваім указам павысіў стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва

19/03/2019 - 05:40

Аляксандр Лукашэнка сваім указам (№ 102 ад 15 сакавіка 2019-га) павысіў стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва. Дакумент у аўторак апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачынае дзейнічаць. З яго вынікае, што стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, які не адпавядае класу 5, цяпер складае 475,08 рубля за тону (дагэтуль — 435,08), кл. 5 — 292,59 рубля (252,59), на дызельнае паліва — 227,05 (не адпавядае кл. 5) і 178,33 (кл. 5) на тону (дагэтуль адпаведна 187,05 і 138,33). Вызначана і новая стаўка на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў якасці паліва — 108,42 за адну тысячу кубаметраў. Яна павялічана ў два разы.

Новыя стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва будуць дзейнічаць да 31 снежня гэтага года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі