Лукашэнка: “Саскочце з верхатуры на зямлю. Людзі хочуць нармальна жыць”

21/11/2017 - 12:54

У аўторак Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду да 20 снежня прадставіць канчатковы праект бюджэту на 2018 год. Пра гэта стала вядома па выніках нарады, прысвечанай сітуацыі ў эканоміцы ў бягучым годзе і прагнозу на наступны год. Праз месяц праект мусіць быць перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб Лукашэнка яго “падпісаў і накіраваў у парламент”.

“Калі мы тут абмяркуем і прымем, дэпутаты супраць не будуць, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Тым больш, што яны ўцягнутыя. Вы ім раскажыце пра абмеркаванне, пра прынцыповыя пытанні. Упэўнены, што яны мяне падтрымаюць, таму што мы з імі на адной шахматнай дошцы: лепш людзям — лепш нам”.

Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў праект бюджэту, але даручыў, каб знайшлі сродкі падтрымаць бюджэтнікаў. “Усё налічана нармальна, — кажа кіраўнік дзяржавы. — У асноўным усё правільна сказана. Але трэба зазямліцца. Саскочыць з верхатуры на зямлю. Людзі хочуць нармальна жыць”.

Як паведамляла Еўрарадыё, “нулявое” чытанне прайшло ў парламенце 17 лістапада і за зачыненымі дзвярыма. Летась бюджэт быў прыняты і апублікаваны ўжо ў кастрычніку.   

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі