Лукашэнка расказаў, за што затрымалі дырэктара холдынга "БелОМА"

12/02/2019 - 12:41

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра затрыманне гендырэктара холдынга "БелОМА" Вячаслава Бурскага. Гэта адбылося 12 лютага, калі ён даваў згоду на прызначэнне Аляксандра Мароза гендырэктарам ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга "БелОМА".

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, ён запатрабаваў ад новага кіраўніка ўжо да канца года добрых вынікаў дзейнасці. Пры гэтым ён даў дазвол гендырэктару прыязджаць у Міністэрства прамысловасці і ставіць ім задачы ад імя кіраўніка дзяржавы. 

Таксама ён перасцярог новага дырэктара ад карупцыі. Ён згадаў пра затрыманне папярэдняга гендырэктара. "Яны заніжалі кошт, наколькі я памятаю гэтую крымінальную справу. Там заніжалі кошт на ваш тавар, а розніцу дзялілі паміж спажыўцом у Расіі і частку клалі сабе ў кішэню", — распавёў Лукашэнка падрабязнасці справы. 

Як паведамлялася раней, гендырэктара "БелОМА" Вячаслава Бурскага затрымалі напрыканцы студзеня. Генпракурор Аляксандр Канюк адмовіўся расказваць журналістам, у чым вінавацяць гендырэктара "БелОМА". Па яго словах, у такіх сітуацыях бывае і апраўдальны прысуд. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі