Лукашэнка раптам згадаў даручэнне пяцігадовай даўніны пра хуткасць на МКАД

16/12/2019 - 09:13

На нарадзе 16 снежня Аляксандр Лукашэнка раптам згадаў сваё даручэнне наконт хуткасці на МКАД, дадзенае пяць гадоў таму — у 2014-м. 

Гаворка пра хуткасць на Мінскай кальцавой аўтадарозе зайшла ў сувязі з парушэннямі хуткасці на дарогах. Па словах кіраўніка дзяржавы, якія перадае яго прэс-служба, трэба сфармаваць аптымальныя ўмовы, каб чалавек быў зацікаўлены выконваць правілы дарожнага руху. 

Звяртаючыся да Наталлі Качанавай, кіраўнік Беларусі нагадаў, што ў 2014 годзе даручаў павысіць дазволеную хуткасць на МКАД. Ён загадаў праверыць, ці выканалі гэтае даручэнне. 

"Там, дзе я перамяшчаюся, выканана, і хуткасць руху была павялічана як след, і гэтак далей. Там, дзе нібыта радзей бываю на кальцавой дарозе, усё так і засталося. Знайдзіце вінаватых і звольніце з займаных пасадаў", — запатрабаваў Лукашэнка ў Качанавай.

Дарэчы, Качанава ўжо не з'яўляецца кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта — з 6 снежня гэтую пасаду займае генерал-маёр КДБ Ігар Сергеенка. Качанава ж абраная спікерам Савета Рэспублікі. 

Не была яна кіраўніцай Адміністрацыі і падчас даручэння Лукашэнкі ў верасі 2014-га — тады кіраўніком быў Аляксандр Кабякоў

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі